Амельяновіч Міхаіл Міхайлавіч
30.12.2010
—
Новости Политики
Міністр лясной гаспадаркі
Амельяновіч Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Клюкавічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1980—1985 гадах працаваў ляснічым Асінаўскага лясніцтва Багушэўскага лясгаса Віцебскай вобласці, у 1985—1997 гадах — галоўным ляснічым Багушэўскага лясгаса Віцебскай вобласці, у 1997—1999 гадах — дырэктарам Бешанковіцкага лясгаса Віцебскай вобласці. З 1999 года працаваў генеральным дырэктарам Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.
З сакавіка 2010 года — міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.