Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі назначаны Генадзь Давыдзька

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзя Давыдзьку.

Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі назначаны Генадзь ДавыдзькаДавыдзька Генадзь Браніслававіч нарадзіўся 29 верасня 1955 года ў гарадскім пасёлку Сянно Віцебскай вобласці.

Скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, Беларускую акадэмію мастацтваў. Працоўную дзейнасць пачаў артыстам Арэнбургскага абласнога драматычнага тэатра імя М. Горкага. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл — артыст Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча. Працаваў артыстам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, быў генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы". Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. З'яўляецца старшынёй асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў".

←МИД России глубоко разочарован отказом Минского городского суда досрочно освободить российских граждан, задержанных 19 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика