Сёння Беларусі патрэбна лібералізацыя візавага рэжыму з ЕС — Марылуізэ Бек

Источник материала:  
28.12.2010 13:03 — Новости Политики

Абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі патрабуе пашырэння свабоды перамяшчэння для беларусаў і лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза, лічыць дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек.

Захад «не павінен дапамагаць аўтарытарнаму рэжыму заперці народ», заявіла яна 28 снежня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску. «Нельга выступаць супраць палітыкі прэзідэнта, калі рашэнні пойдуць на шкоду грамадзянам краіны», — пераканана дэпутат бундэстага.

Бек адзначыла «дылему ў рэалпалітык паміж этычнымі нормамі і палітычнымі рашэннямі». Пры гэтым, сказала яна, палітыка дыялогу можа быць апраўдана тым, што «прынесла беларускаму грамадству больш карысці, чым санкцыі».

Паводле слоў дэпутата, краінам Захаду яшчэ трэба абмеркаваць развіццё адносін з Беларуссю і рэакцыю на падзеі пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня. Была надзея, што ўключэнне краіны ў палітыку ЕС «Усходняе партнёрства» пашырыць магчымасці грамадзянскай супольнасці. «Трэба прызнаць, што гэта ацэнка была няслушнай», — падкрэсліла яна.

Бек не змагла назваць магчымыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку ЕС, паколькі яны яшчэ не абмяркоўваліся. Пры гэтым дэпутат выказала надзею на тое, што Еўрасаюз «дасць моцны адказ на падзеі апошніх 10 дзён у Беларусі».

«Добрым пачаткам для пошуку адзінай пазіцыі ў ЕС» Бек назвала агульную пазіцыю на сітуацыю ў Беларусі кіраўнікоў МЗС Германіі і Польшчы.

Дэпутат бундэстага таксама лічыць, што беларускае пытанне важна падняць у рамках АБСЕ, паколькі Беларусь з’яўляецца членам гэтай арганізацыі, але «не звяртае ўвагі на яе асноватворныя прынцыпы».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Депутат бундестага: ЕС не должен помогать авторитарному режиму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика