Арменія спадзяецца ўключыць Беларусь у "Еўранэст"
28.12.2010 20:02
—
Новости Политики
Арменія спадзяецца ўключыць Беларусь у "Еўранэст"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Арменія выступае за прадстаўніцтва Беларусі ў парламенцкай асамблеі "Еўранэст". Пра гэта сёння на брыфінгу ў парламенце Арменіі заявіла старшыня парламенцкай камісіі ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Наіра Заграбян, паведамляе ІА REGNUM.Парламенцкі фармат "Усходняга партнёрства" да гэтага часу не пачаў працаваць цераз тое, што Еўрапарламент "не прымае легітымнасць беларускага парламента ", — адзначыла яна. Дэпутат выказала надзею, "Еўранэст" пачне сваю дзейнасць "хоць бы са студзеня ".
"Пазіцыя Арменіі на гэты конт адназначная: мы заўсёды выказваліся за паўнавартасны ўдзел Беларусі ў працах Еўранэст", — падкрэсліла кіраўнік камісіі ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.