Для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў Беларусі спрашчаецца парадак плацяжоў на дзяржаўнае сацстрахаванне
28.12.2010
—
Новости Политики
Адпаведны Указ № 676 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 снежня 2010 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам устаноўлена змяненне перыядычнасці абавязковых плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны суб'ектамі малога прадпрымальніцтва з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 100 чалавек уключна. Гэтыя плацяжы будуць ажыццяўляцца штоквартальна (цяпер штомесяц), але не пазней за ўстаноўлены дзень выплаты заработнай платы за апошні месяц справаздачнага квартала.