Урад Беларусі падаў у адстаўку
28.12.2010
—
Новости Политики
У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Беларусі 27 снежня 2010 года прыняў пастанову аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку ўрада.
Новы склад Савета Міністраў будзе сфарміраваны ў бліжэйшы час.