«Сыроватка праўды» для палітвязняў
24 студзеня на форуме радыё «Свабода», прысвечаным лёсу Уладзіміра Някляева, з’явіўся каментар, падпісаны «супрацоўніцай Цэнтра грамадскіх сувязяў»: «Ананімны супрацоўнік, — сцьвярджае наведніца сайта, — паведаміў, што Някляева адмыслова ізалявалі, каб выклікаць у яго паніку і псіхалагічна зламаць. Таксама выкарыстоўваюцца псіхатропныя прэпараты.
„Пакуль ён трымаецца, не дае паказаньняў, таму яго ламаюць праз калена. Я больш не магу на гэта глядзець, таму і вырашыў вам перадаць гэта“, — паведаміў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ».
Як сведчаць некаторыя беларускія адмыслоўцы ў галіне фармакалогіі, у мэтах атрымання адпаведных прызнанняў у падследных выкарыстоўваюць моцнадзейныя, наркатычныя і атрутныя прэпараты так званай групы «А», кшталту аміталу, пентаталу або скапаламіну. Па сутнасьці, гэта вельмі небяспечнае для арганізма
Упершыню ў СССР пра сыроватку праўды ў сваім выдадзеным Самвыдатам «Дапаможніку па псіхіятрыі для іншадумцаў» распавялі савецкія дысідэнты, у далейшым кембрыджскі нейрафізіёлаг Уладзімір Букоўскі і кіеўскі псіхіятр Сямён Глузман. Аўтары пішуць, што трапіўшы ў арганізм рознымі шляхамі (унутрывенна або разам з ежай)
Сываратка праўды ў Беларусі і ў Расіі
Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваецца былы беларускі палітзняволены і ў нядаўнім давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васіль Лявонаў.
Паводле сведчанняў Лявонава, «фармакалагічнае інтэрв’ю» з ім спецслужбы правялі пры канцы
Лявонаў: «Мяне аднойчы паілі нейкімі псіхатропнымі прэпаратамі, якія адбіваюць памяць. Прыйшоў нейкі следчы, размаўляў са мной. Гаварылі, пілі ваду. У камеры заўсёды адчуваеш смагу. Не памятаю, як страціў прытомнасць і што са мной было. Калі прыйшоў у сябе, пачуў, як начальнік гучна скандаліў з тым чалавекам. Пэўна спалохаўся, што далі перадазіроўку. Вось так гэта было. Вырубілі з той мэтай, каб я пачаў штосьці гаварыць. Што, не ведаю. Аднак я быў упэўнены ў сабе, што нічога такога супраць сябе і сваіх блізкіх я сказаць не мог. Больш такіх эксперыментаў са мной не рабілі».
Пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб тым, што фармакалагічныя прэпараты прымяняюцца падчас допытаў Уладзіміра Някляева пакуль няма магчымасці.