Мілінкевіч да кіраўніцтва ЕС: аднаўленне адносін толькі пасля вызвалення вязняў

Источник материала:  
26.12.2010 13:19 — Новости Политики
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст кіраўнікам Еўрасаюза Херману ван Рампёю, Кэтрын Эштан і Штэфану Фюле з заклікам аднавіць стасункі з Беларуссю толькі пасля вызвалення палітвязняў і затрыманых 19 снежня.

«19 снежня 2010 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасферы кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур’ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў. Беларускія ўлады не забяспечылі справядлівы і празрысты выбарчы працэс», — піша Мілінкевіч.

Паводле яго слоў,

шматтысячная мірная маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў скончылася неадэкватна жорсткім гвалтам пад прэтэкстам учыненай невядомымі асобамі правакацыі.

«Затрымана больш за 600 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і пяць кандыдатаў у прэзідэнты, якія знаходзяцца ў турме КДБ. 22 лідарам і актывістам апазіцыі пагражае да 15 гадоў турмы», — адзначае аўтар ліста.

Мілінкевіч звяртаецца да кіраўнікоў ЕС з просьбай «выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычнага пераследу, запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення і аб’ектыўнага расследавання выпадкаў выкарыстання гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў маніфестацыі».

«У адказ на масавае парушэнне правоў чалавека Еўрасаюзу варта запрапанаваць беларускаму ўраду „нулявы варыянт“: адносіны Беларусі і Еўрасаюза аднаўляюцца толькі пасля вызвалення палітвязня Міколы Аўтуховіча, усіх затрыманых экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў, арыштаваных 19 снежня і пасля.

Для працягу дыялогу з Еўрасаюзам улады Беларусі павінны аб’явіць мараторый на палітзняволеных», — лічыць Мілінкевіч.

На яго думку, новы план супрацоўніцтва «не павінен быць прывязаны выключна да электаральных падзеяў». «Ён мае агаворваць паляпшэнне ўмоваў дзейнасці НДА, партый і медыя, а таксама атрымання замежнай дапамогі», — піша палітык.

«Для парламенцкіх выбараў 2012 года асноўнай умовай іх прызнання неабходна паставіць прынцып «кандыдаты і ўлада лічаць галасы разам», — прапануе лідар Руху «За Свабоду».

Падзяліцца навіной: 
belapan.by

←Президент Кыргызстана Роза Отунбаева приняла верительные грамоты посла Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика