Памочнік Мядзведзева не каментуе беларускіх падзей, даў пстрычку паслу

Источник материала:  
23.12.2010 21:28 — Новости Политики

«Па-першае, кваліфікацыя адбыліся ў Мінску падзей з боку беларускіх уладаў нам вядомая; каментары тут, як гаворыцца, залішнія, — , паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька. — У той жа час, цяпер самае галоўнае, каб усе затрыманыя расейскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла сапраўды аб’ектыўны і непрадузяты характар», — адзначыў памочнік прэзідэнта.

«Па-другое, хацеў бы падкрэсліць, што ў круг непасрэдных абавязкаў пасла, роўна як любой расійскай замежнай установы, уваходзіць поўная, належная і безумоўная абарона законных правоў і інтарэсаў усіх, без вынятку, грамадзян Расіі», — сказаў С.Прыходзька.

«Пасольства РФ у Мінску мае дакладнае ўказанне актывізаваць адпаведную працу», — заявіў ён.

Звяртае ўвагу, што Прыходзька, як і Мядзведзеў раней, не асудзілі дзеянні апазіцыі.

Па-другое, указанні паслу выглядаюць як крытыка яго інэртнасці. Раней сёння пасол Сурыкаў назваў перамогу Лукашэнкі «прагназаванай», а з апазіцыі пакпіў.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Сейм Литвы предлагает возобновить санкции в отношении белорусских чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика