Назіральнікі атрымалі доказы фальшаванняў - фота, відэа
23.12.2010 13:43
—
Новости Политики
Падчас падліку галасоў на участку №48 Савецкага раёна Мінска назіральнікі чулі размову сябраў камісіі пра наяўнасць бюлетэняў за Міхалевіча, але, паводле выніковага пратакола, кандыдат не атрымаў ніводнага голаса выбаршчыкаў.
Махінацыя з падлікам галасоў адбылася на 48-м участку Савецкага раёна Мінска. На відэа, якое зрабілі назіральнікі, чуваць, што сябры камісіі абмяркоўваюць, каму перадаваць бюлетэні, у якіх ёсць пазнакі на карысць кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алеся Міхалевіча. Аднак, паводле выніковага пратаколу, за Міхалевіча не прагаласаваў ніводны выбаршчык.
Падзяліцца навіной:
milinkevich.org
milinkevich.org