Глуханямога зноў судзілі за выкрыкванне антыдзяржаўных лозунгаў

Источник материала:  
22.12.2010 11:04 — Новости Политики

Журналістка Святлана Калінкіна змясціла на сваім блогу наступную інфармацыю: «Учора, 21 снежня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна разглядалася справа невядомага С.В.Антонава, які, згодна, з міліцэйскім пратаколам, удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі.

На пытанні суддзі, ці згодны ён з абвінавачваннем, падсудзімы адказаць не змог. Ён аказаўся глуханямым.

Тады С.В.Антонава адправілі назад у ізалятар, а пратаколы — на «дапрацоўку» ў міліцыю».

Гэтая інфармацыя прыйшла ад праваабаронцаў, якія дзяжурылі ў судзе Цэнтральнага раёна 21 снежня. Просім сваякоў затрыманага звязацца з Рэдакцыяй.

Падзяліцца навіной: 
паводле skalinkina.livejournal.com

←Сеть домов прав человека призвала Александра Лукашенко немедленно освободить задержанных экс-кандидатов в президенты и демонстрантов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика