Інфармацыя, што частку затрыманых адправілі ў псіхдыспансер, непраўдзівая
22.12.2010 11:21
—
Новости Политики
У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, што частку затрыманых на Плошчы 19 снежня так і не давезлі ў суды, а адправілі ў псіханеўралагічны дыспансер. У прыватнасці, праваабаронца Алена Танкачовай змясціла паведамленне, што адна з маці затрыманых людзей паведаміла ёй, што яе сына быццам бы завезлі на вуліцу Бехцерава, дзе месціцца гэты дыспансер.
«Наша Ніва» праверыла інфармацыю праз некалькі крыніц у гэтай медычнай установе. Гэтыя звесткі непраўдзівыя, затрыманыя на Плошчы туды не паступалі.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай