БелТА са спасылкай на МЗС РФ: Масква прызнала выбары ў Беларусі
Расія прызнала выбары ў Беларусі, заявіў статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін у гутарцы з паслом ЗША ў Маскве Джонам Баерлі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве па выніках тэлефоннай размовы дыпламатаў.
Рыгор Карасін пацвердзіў прынцыповую пазіцыю, выказаную прэзідэнтам Расіі, адносна таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі з"яўляюцца перш за ўсё яе ўнутранай справай і што Беларусь заўсёды будзе для Расіі адной з самых блізкіх дзяржаў, паведамляе БелТА.
Але на афіцыйным сайце расійскага замежнапалітычнага ведамства, ні слова пра прызнанне МЗС Расіі выбараў у Беларусі няма.
Шукаем арыгінальную заметку пра размову Карасіна і Баерлі, яна змешчана ў выніковым інфармацыйным бюлетэні за 1 снежня. Чытаем:
"21 снежня адбылася тэлефонная размова паміж статс-сакратаром - намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Г. Б. Карасіным і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ЗША ў Маскве Дж.Баерлі.
У ходзе размовы бакі абмяняліся думкамі аб выніках прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь, якія прайшлі 19 снежня. Карасін пацвердзіў прынцыповую пазіцыю, выкладзеную прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзевым, адносна таго, што прэзідэнцкія выбары ў гэтай краіне з"яўляюцца перш за ўсё ўнутранай справай самой Беларусі, і што Беларусь заўсёды будзе для Расіі адным з самых блізкіх дзяржаў. З расійскага боку было
таксама адзначана, што місія назіральнікаў ад СНД прызнала выбары адпаведнымі агульнапрынятым дэмакратычным нормам.Шчыра кажучы, цяжка тут угледзець нават намёк на тое, што Масква, ці ейны МЗС прызнае выбары ў Беларусі.
nn.by