Маці міліцыянта Класкоўскага: Брахня ўсё тое, што з майго сына выбілі
22.12.2010 02:36
—
Новости Политики
Маці арыштаванага былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага напісала ў сваім лісце ў «Нашу Ніву», дасланым праз каментары на сайце газеты:
«Я маці Сашы. І імкнуся вам засведчыць, што мой сын не здольны на падобныя правакацыі — як гэта было прадэманстравана ў дадзеным відэа. У Сашы на сцяне заўсёды вісеў партрэт генерала Юрыя Захаранкі і мой сын ніколі не здраджваў прынцыпам афіцэрскага гонару.
Наш з Аляксандрам сын выхоўваўся на творах Караткевіча, Быкава, Купалы. Ён менавіта такі, як зафіксаваны на відэа з Плошчы. А не такі, якім яго імкнкуцца прадставіць цяпер лукашэнкаўскія спэцслужбы.
Продкі Сашы (прадзед Франак Класкоўскі) быў таксама калісьці ўзяты НКВД. Былі рэпрэсаваныя альбо растраляныя і іншыя прадстаўнікі нашага роду. Ніколі не думала, што падобныя дзеянні адбудуцца з маім сынам цяпер у ХХІ стагоддзі. Мне вельмі цяжка і балюча. Жыве Беларусь!»
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай