Міністр замежных спраў Польшчы: Лукашэнка не выйграў выбараў
«Існуе верагоднасць таго, што Лукашэнка гэтых выбараў не выйграў. Паводле звестак, атрыманых намі ў пачатковай фазе выбараў [ад аўторка да суботы – Рэд.] было 30% галасоў, а ў нядзелю гэты вынік дасягнуў 40%. Гэта быў найлепшы вынік сярод усіх кандыдатаў, але не перамога ў першым туры. Чалавек, які перамог на выбарах, паводле афіцыйных звестак, з такім вялікім адрывам [79%, паводле ЦВК], не прымаў бы рашэння аб такім жорсткім разгоне апазіцыі, арышце праціўнікаў», сказаў Сікорскі ў інтэрв"ю «Газеце Выборчай».
У тэлевізійнай праграме «Кропка над і» міністр замежных спраў выказаўся яшчэ больш рэзка: «Паводле звестак з крыніц, якім мы давяраем, прэзідэнт Лукашэнка гэтых выбараў не выйграў».Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што яна мае намер праводзіць тую ж палітыку ў дачыненні да Беларусі, як раней. — Палітыка ў дачыненні да Мінска была палітыкай абумоўленасці. Адказаў на жэсты і крокі Лукашэнкі ў кірунку лібералізацыі. Гэта не мы змянілі нашу палітыку, гэта Лукашэнка змяніў правілы гульні, растлумачыў Сікорскі.
Сяргей Гезгала