Міхаіл Пашкевіч лічыць, што яго спрабуюць дыскрэдытаваць

Источник материала:  
22.12.2010 00:13 — Новости Политики

Сябра штабу Уладзіміра Някляева, лідар "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч занепакоенымі тымі падзеямі, што апошнім часам адбываюцца з ім.

"Спачатку мяне затрымліваюць 19 снежня перад выбарамі.

Калі Дашкевіча саджаюць у ІЧУ, калі разгромліваюць увесь штаб Някляева аж да прэс-сакратара, то са мной сядзяць палкоўнікі і падпалкоўнікі, якія размаўляюць пра палітыку і літаратуру. І яшчэ мне абяцаюць, што буду ім удзячны за гэта.

Сёння зноў мяне запіхваюць у УАЗік, возяць паўгадзіны па райне, размаўляюць ні аб чым. Потым выходзіць спецназаўскі начальнік, які кажа, што ты добры хлопец, і на Плошчы 19-га снежня не быў", - гаворыць Пашкевіч.

"Сёння ў мяне шмат ужо хто пытаецца, чаму астатніх затрымліваюць, а цябе не. Я не маю прэтэнзій да тых людзей, што пілі са мной чай. Але мне не зразумелыя загады іх начальства", - гаворыць Пашкевіч.

Хлопец лічыць, што такім чынам адбываецца спроба яго дыскрэдытацыі ў вачах сяброў і паплечнікаў.
Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Подозреваемыми по уголовному делу о массовых беспорядках в Минске являются 17 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика