Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі
22.12.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі з днём нараджэння.
"Перакананы, што двухбаковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй, заснаванае на прынцыпах узаемапавагі і партнёрства, будзе і далей няўхільна развівацца", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.