Міхалевіч падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў
паведаміў БелаПАН яго адвакат Алег Агееў.
21 снежня Агееў сустрэўся са сваім падабаронным і прысутнічаў пры яго допыце ў якасці падазронага. "Абвінавачанне яму не прад"яўлялася. Раніцай 23 снежня заканчваюцца 72 гадзіны з моманту затрымання Міхалевіча, пасля гэтага яго павінны або адпусціць, або прад"явіць абвінавачанне і абраць меру стрымання", — сказаў адвакат.
Паводле яго слоў, Міхалевіч выглядае добра, на здароўе не скардзіцца, насілле да яго не прымянялася. Палітык перадаў праз адваката жонцы некалькі асабістых просьбаў.
Міхалевіч з"яўляецца адным з сямі затрыманых апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Раней давераныя асобы палітыка запатрабавалі яго вызвалення.
Акрамя Міхалевіча ў зняволенні застаюцца Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. На волю адпушчаны Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус. Не затрымліваліся Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.