БелТА: Лукашэнку паступаюць сотні віншаванняў ад кіраўнікоў дзяржаваў
Аднак у самім матэрыяле пералічваюцца віншаванні ад прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Туркменістана Гурбунгулы Бердымухамедава і Азербайджана Аліева-малодшага, таксама віншаванні ад імя прэзідэнта і прэм’
Дадаем віншаванні ад Саакашвілі, а таксама прадэклараваныя Лукашэнкам віншаванні ад Уга Чавеса і Нурсултана Назарбаева — атрымліваем, што не сотні віншаванняў, а восем.
Зазначым таксама, што ў свеце, згодна з Вікіпедыяй, 252 дзяржавы, прычым у ААН уключаныя 194.
Ніводны еўрапейскі лідар пакуль не павіншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на чацвертых прэзідэнцкіх выбарах, няма пакуль віншавання ад прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які толькі заявіў, што выбары ў Беларусі -- справа самой Беларусі,
а спікер расійскай Дзяржумы Барыс Грызлоў заявіў, што парламент накіруе віншаванні толькі пасля таго, як будуць агучаныя афіцыйныя вынікі выбараў.
Таксама БелТА паведамляе, што Лукашэнка атрымлівае віншаванні з перамогай ад сотняў працоўных калектываў і арганізацый краіны.