Жонцы Міхалевіча патэлефанавалі з КДБ: Ваш муж у "амерыканцы"
21.12.2010 10:05
—
Новости Политики
Як паведаміла «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч, 21 снежня ўранку ёй патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што яе муж знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго яшчэ называюць «амерыканкай» — гэтая турма была збудавана ў першай палове ХХ ст. паводле амерыканскага праекта.
Акрамя Міхалевіча, у зняволенні застаюцца яшчэ чатыры кандыдаты ў прэзідэнты: Саннікаў, Някляеў, Статкевіч, Рымашэўскі і дзясяткі іх давераных асобаў, а таксама жонка Саннікава.
З КДБ Мілану Міхалевіч папрасілі патэлефанаваць як мага хутчэй, як толькі яна знойдзе адваката. Як яна зразумела, Алесь Міхалевіч адмаўляецца размаўляць з супрацоўнікамі КДБ без адваката.
Сачыце за развіццём падзей на NN.By.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай