Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі Беларусі з прафесійным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
"У асобе Камітэта дзяржаўнай бяспекі народ Беларусі бачыць надзейнага абаронцу яго інтарэсаў, гатовага выканаць свой абавязак у любой сітуацыі", — гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, маючы высокі прафесійны і інтэлектуальны патэнцыял, супрацоўнікі КДБ паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі, апраўдваюць давер народа і на справе даказваюць вернасць службоваму абавязку, сапраўдны патрыятызм і павагу да закону.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў супрацоўнікам знешняй разведкі, 90-годдзе якой адзначаецца ў гэтыя дні, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях, мудрасць і вопыт з'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.
Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам органаў дзяржбяспекі шчасця і дабрабыту, здароўя і аптымізму, поспехаў і новых дасягненняў на карысць Беларусі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.