Кіраўнік МЗС Германіі: Пераслед апазіцыі непрымальны
20.12.2010 21:51
—
Новости Политики
Кіраўнік МЗС Германіі: Пераслед апазіцыі непрымальны
Еўрапейскае радыё для Беларусі Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вестэрвеле заявіў сёння, што быў вельмі занепакоены паведамленнямі, якія прыйшлі з Мінска ў мінулую ноч.Вестэрвеле назваў непрымальным, калі кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія хочуць скарыстацца сваім правам на свабоду выказвання меркаванняў, "пераследваюць, збіваюць, арыштоўваюць".
У сваёй заяве ён адзначыў, што ў ЕС будуць уважліва разглядаць даклад АБСЕ аб выбарах у Беларусі.
Нямецкі ўрад асуджае "паліцэйскае самавольства"
Упаўнаважаны па пытаннях палітыкі ў галіне правоў чалавека нямецкага ўрада Маркус Ленінг "да глыбіні душы абураецца" падзеямі ў Мінску.
Ленінг заклікаў сёння беларускія ўлады неадкладна адпусціць усіх затрыманых і пачаць расследаванне ў адносінах да адказных за гвалт, перадае РІА "Новости".
"Тое, што прэзідэнт Лукашэнка дазваляе збіваць грамадзянаў і кандыдатаў ад апазіцыі і замінае журналістам асвятляць выбары, накіроўваючы на іх паліцэйскае самавольства, робіць яшчэ больш відавочным аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Мінску", - адзначыў упаўнаважаны.