Лукашэнка: «Вы думаеце, што мы яго [Някляева] выкралі і кудысьці павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш»

Источник материала:  
20.12.2010 17:19 — Новости Политики
«Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары»,

— паведаміў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне журналіста «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

«Няўжо дзеючы прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Ласкава просім, хочаце пагаварыць з ім — у следчы ізалятар.

Вы думаеце, што мы яго выкралі і кудысьці павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш», — сказаў Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, что19 снежня на плошчы Незалежнасці было затрымана 639 чалавек.

«Вы лепш у мяне спытаеце пра іх, — сказаў Лукашэнка журналістам. — Мы ідэнтыфікавалі практычна ўсе асобы. Там старэйшых за 20 гадоў няма нікога. Былі некалькі, яны заўсёды на дэманстрацыі ходзяць. Калі дэманстрацыю хочуць дыскрэдытаваць, аператары заўсёды іх здымаюць. Гэтыя таксама былі, але ў асноўным — пацаны».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Александр Лукашенко: Мы предоставим Китаю самые широкие возможности для работы в центре Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика