Прэзідэнт Польшчы: «На Беларусі без зменаў»

Источник материала:  
20.12.2010 14:50 — Новости Политики
Так ахарактарызаваў жорсткі разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Зьбіцьцё да непрытомнасьці аднаго з асноўных канкурэнтаў Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах польскі прэзыдэнт расцаніў як сыгнал краінам Эўрапейскага Зьвязу для «абдумваньня» палітыкі адносна Беларусі.

Камароўскі заявіў, што ён дасьць заданьне міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму выпрацаваць з міністрамі замежных справаў іншых эўрапейскіх краінаў агульную стратэгію адносінаў зь беларускімі ўладамі.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Ольга Некляева требует от генпрокурора сообщить ей о местонахождении мужа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика