ЗША рашуча асудзілі «празмернае ўжыванне сілы з боку ўладаў»

Источник материала:  
20.12.2010 05:13 — Новости Политики
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў.

«Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, у тым ліку зьбіцьцём і затрыманьнем некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і гвалтам супраць журналістаў ды актывістаў грамадзянскай супольнасці. Нашу трывогу выклікае паведамленьне аб тым, што кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў быў сілай вывезены невядомымі зь менскай бальніцы. Мы патрабуем яго неадкладнага і бясьпечнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праяўляць стрыманасьць у працягу выбарчага працэсу, які павінен быць свабодным ад далейшага запалохвання і гвалту», — паведамляецца ў заяве, апублікаванай гэтай ноччу амбасадай ЗША.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»
←Несанкционированная акция оппозиции не может повлиять на оценку выборов международными наблюдателями - Ермошина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика