Невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы Някляева, Рымашэўскага, Саннікава

Источник материала:  
20.12.2010 01:06 — Новости Политики
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Андрэй Дзмітрыеў.

«Невядомыя ў цывільным прыйшлі ў палату і забралі Някляева. Адбылося гэта прыкладна а палову на першую ночы, як толькі сышлі журналісты», — зазначыў А.Дзмітрыеў.

Цяперашняе месцазнаходжанне Някляева невядомае.

Віталя Рымашэўскага, збітага на плошчы Незалежнасці, па галаве, таксама даставілі ў бальніцу. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорнай вопратцы, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі.

Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў.

Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі.

Як паведамляецца, затрыманы таксама Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ.

Падзяліцца навіной: 
ЗП

←ГУУС Мінска: міліцыя дзейнічала ў рамках закона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика