МЗС Польшчы асуджае «жорсткае збіццё ў Менску» і называе Някляева «галоўным супернікам Лукашэнкі»
20.12.2010 02:12
—
Новости Политики
МЗС Польшчы распаўсюдзіла заяву, у якой рашуча асуджае разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску.
«Міністэрства замежных спраў заяўляе, што жорсткія збіцці на вуліцах Менску апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку Уладзіміра Някляева, галоўнага суперніка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, выклікаюць рашучы пратэст. Будучы глыбока занепакоенымі адсутнасцю дакладнай інфармацыі аб абставінах збіцця і здароўя Някляева і суправаджаючых яго асобаў, мы лічым абсалютна неабходным высветліць усе гэтыя пытанні. Лічым збіццё і арышты дэманстрантаў і жорсткасць міліцыі недапушчальнымі. Мы настойліва заклікаем не прымяняць насілл для вырашэння палітычнага канфлікту.
Для аналізу выніку выбараў і іх правядзення Міністэрства замежных спраў чакае паведамлення місіі АБСЕ, якая ажыццяўляе назіранне за выбарамі ў Беларусі на месцы».
Падзяліцца навіной:
АП
АП