Спецназ ачапіў выступоўцаў
19.12.2010 23:09
—
Новости Политики
У ачапленні апынуліся лідары пратэсту, натоўп ад іх адцяснілі.
Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», групу дэманстрантаў у колькасці каля 500 чалавек, што стаяла каля трыбуны з выступоўцамі (помнік Леніну), узялі ў ачапленне спецназаўцы. Натоўп ад іх адцяснілі. Пад’ехалі аўтазакі. Віталь Рымашэўскі паведаміў, што з кіраўніцтвам сілавікоў дасягнутая дамоўленасць – арыштоўваць нібыта не будуць. Тым часам ачапленне ўмацавалі яшчэ каля соткі спецназаўцаў у поўнай экіпіроўцы.
Падзяліцца навіной:
ЯМ, nn.by
ЯМ, nn.by