Статкевіч затрыманы
19.12.2010 23:39
—
Новости Политики
Затрымана каля 30 чалавек, якія стаялі разам са Змітром Хведаруком, Іллём Богданам, і Крылавай.
Статкевіча затрымалі, Кастусёў атрымаў моцны ўдар…
Як паведаміў радыё «Свабода» Мікола Статкевіч, яго затрымалі каля галоўпаштамта. Прычым, паводле Статкевіча, спецназаўцы разбілі шкло прыватнага аўтамабіля, выкінулі з яго пасажыраў і кіроўцу, пасадзілі туды Міколу Статкевіча. Побач з ім селі два афіцэры міліцыі, паведаміў Статкевіч.
Міліцыя амаль усіх выцясніла з Плошчы — яна ачэпленая.
Моцна збіты журналіст «Салідарнасці» Руслан Гарбачоў.
Падзяліцца навіной:
МБ; spring96.org
МБ; spring96.org