У цэнтр Мінска сцягнуты сілы правапарадку
Нагадаем, што шэраг кандыдатаў у прэзідэнты заклікалі выбаршчыкаў прыйсці сёння ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб выказаць недавер афіцыйным выніках галасавання. Пры гэтым палітыкі падкрэслілі — акцыя будзе насіць выключна мірны характар.
Зараз у дварах вуліц, прылеглых да праспекта Незалежнасці, знаходзяцца грузавікі з вайскоўцамі. У прыватнасці, ваенная тэхніка з людзьмі была заўважаная ў дварах вуліц Марка, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай, праспекта Незалежнасці. Некалькі грузавікоў прыпаркаваныя за Палацам Рэспублікі. У дварах жылых дамоў, якія выходзяць на плошчу, стаяць людзі ў чорных камбінезонах і чорных шапачках.
Вакол Кастрычніцкай плошчы таксама сканцэнтравана значная колькасць легкавых міліцэйскіх аўтамабіляў. У бок плошчы неслі металічныя турнікеты.
Рух па праспекце не перакрыты. На катку, які заліты на Кастрычніцкай плошчы, шмат людзей, у тым ліку дзяцей.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН