Ізноў участак №104
На выбарчым участку №104 у Маскоўскім раёне, што ў будынку СШ №206, назіральнікі зафіксавалі 19 снежня другі факт фальсіфікацый. Ён адзін у адзін падобны да першага выпадку, калі на ўчастак прыйшоў выбаршчык і даведаўся, што за яго нехта прагаласаваў у пятніцу 17 снежня.
Як піша ў сваім блогу кіраўнік штабу кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Юрась Меляшкевіч, да назіральнікаў звярнуўся са скаргай чарговы выбаршчык, які сцвярджае, што ў графе аб выдачы бюлетэня, насупраць яго прозвішча, стаіць роспіс. І гэты роспіс не яго. «Побач падпісана, што выдача адбылася 17 снежня ( у пятніцу) падчас датэрміновага галасавання. Выбаршчык адназначна сцвярджае, што ў датэрміноўцы не ўдзельнічаў.
Склалі акт, пішам скаргі ў пракуратуру, ЦВК», — піша Ю. Меляшкевіч.
СП