Двух польскіх студэнтаў не прапусцілі праз беларускую мяжу
Фармальнай прычынай стала недастатковая сума грошаў. Пры гэтым
студэнты паведамляюць, што кожны з іх меў пры сабе каля пяцісот даляраў. Нават прыезд консула не пераканаў беларускіх памежнікаў:
палякам скасавалі візы. Затрыманне цягнулася дзве з паловай гадзіны.
Студэнты-палітолагі не першы раз наведваюць Беларусь, бо даследуюць сучасныя палітычныя працэсы ў нашай краіне. У 2008 годзе яны былі затрыманыя падчас трыдыцыйнай акцыі 25 Сакавіка. Тады іх дэпартавалі ў Польшчу. Аматарскае відэа, знятае падчас затрымання, транслявалі цэнтральныя каналы польскага тэлебачання.
Наступны Дзень волі аднак хлопцы наведалі без перашкодаў. Не было перашкодаў з атрыманнем візы і ў гэты раз. У апошні ж момант
беларускія ўлады перадумалі. Маладзёнам давялося вяртацца ў Кракаў.
Аліна Радачынская, «Белсат»