У Дзень салідарнасці — сустрэчы на плошчы Свабоды

Источник материала:  
16.12.2010 11:44 — Новости Политики
Традыцыйная акцыя салідарнасьці сёньня пройдзе ў форме сустрэчы кандыдатаў на прэзыдэнта з выбарцамі на плошчы Свабоды ў Менску. Пра супольны ўдзел у Дні салідарнасьці, прымеркаваўшы да яго сустрэчу з выбарцамі, заявілі два кандыдаты на прэзыдэнта: Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў.

Гэтым разам традыцыйнае месца збору зьмененае: удзельнікі акцыі зьбяруцца не на Кастрычніцкай плошчы Менску, а на плошчы Свабоды.

І гэтая дамоўленасьць застанецца актуальнай, кажа кіраўнік штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец:

«Ад пачатку была дамова Саньнікава зь Някляевым. Гэтая дамова дзейнічае, і гэта і ёсьць Дзень салідарнасьці кандыдатаў з выбарцамі. Што тычыцца іншых кандыдатаў, то спадзяемся, што яны таксама будуць на гэтай сустрэчы».

Пра ўдзел у Дні салідарнасьці Ўладзімера Някляева кіраўнік ягонага штабу Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў наступнае:

«Уладзімер Пракопавіч публічна ўсіх запрасіў на сустрэчу, каб яшчэ раз нагадаць, што нельга хадзіць на датэрміновае галасаваньне, што трэба паведамляць, калі гэта прымушаюць рабіць, а таксама нагадаць, што мы сустрэнемся ў асноўны дзень, а 20-й гадзіне ў некалькіх кроках ад гэтага месца».

Удзел у акцыі прыме Віталь Рымашэўскі, які адмыслова дзеля гэтага вернецца з Магілёва. А вось кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч аддасьць перавагу сустрэчы з выбарцамі Горадн.

Як паведамілі ў штабах кандыдатаў на прэзыдэнта Яраслава Раманчука, Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Дзьмітрыя Уса і Віктара Цярэшчанкі, кандыдаты на прэзыдэнта ў гэты час будуць праводзіць сустрэчы з выбарцамі ў рэгіёнах краіны.

Сябры Маладога фронту — актыўныя арганізатары і ўдзельнікі Дня салідарнасьці, які цягам пяці год праводзіцца 16 чысла кожнага месяца таксама далучаюцца да акцыі.

***

16 дня кожнага месяца ў Беларусі і за мяжой праводзяцца Дні салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. Дата зьвязаная з падзеяй 16 верасьня 1999 году, калі ў Менску зьніклі Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

З ініцыятывай правядзеньня Дзён салідарнасьці ў верасьні 2005 году выступілі лідэр грамадзкага руху «Мы памятаем» Ірына Красоўская, журналістка Ірына Халіп і актывіст руху «Зубр"Мікіта Сасім.

Першапачаткова арганізатары заклікалі суграмадзян, а 8-й гадзіне вечара на 15 хвілінаў выключыць сьвятло ў сваіх кватэрах і запальваць сьвечкі. Пазьней акцыі ў Дзень салідарнасьці праводзіліся ў розных фарматах — ад жывых ланцугоў да расклейваньня партрэтаў і вывешваньня расьцяжак. Традыцыйна ў гэты дзень таксама запальваюць сьвечкі каля партрэтаў палітвязьняў і зьніклых апазыцыянэраў.

Неаднойчы супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі дзясяткі актывістаў апазыцыі за ўдзел у акцыях на Дні салідарнасьці.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Некляев: "Площадь будет мирной"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика