Віншаванне з днём незалежнасці
16.12.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нагоды нацыянальнага свята — Дня Незалежнасці. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, за гады суверэннага развіцця Казахстан дасягнуў значных поспехаў, ажыццявіўшы кардынальныя пераўтварэнні ў эканамічным, сацыяльным і грамадска-палітычным жыцці, атрымаўшы прызнанне і заслужаны міжнародны аўтарытэт. "Перакананы, што традыцыйна сяброўскія адносіны паміж нашымі дзяржавамі, заснаваныя на ўзаемным даверы і павазе, будуць і надалей развівацца і мацнець", — гаворыцца ў віншаванні.
Поводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.