У Магілёве назіральніка выдалілі з участка за жавальную гумку

Источник материала:  
15.12.2010 16:39 — Новости Политики
У Магілёве назіральнік на ўчастку №33 Таццяна Масалкова 15 снежня была выдалена за тое, што не перастала жаваць жавальную гумку.

Як паведаміла БелаПАН Масалкова, у гімназіі № 2 два ўчасткі — 33-і і 34-ы — знаходзяцца ў адным невялікім памяшканні. Дырэктар гімназіі Уладзімір Фешчанка з"яўляецца старшынёй 34-га ўчастка. "Я сядзела каля стала 33-га ўчастка, — расказвае назіральнік. — Ён увайшоў у кабінет і заявіў, што ён дырэктар школы — установы адукацыі, дзе нельга жаваць гумку. Я растлумачыла яму, што прыйшла не ў школу, а на ўчастак. Ён жа папрасіў міліцыю выдаліць мяне".

Уладзімір Фешчанка на пытанне БелаПАН па тэлефоне аб тым, ці сапраўды ён выдаліў з участка назіральніка Таццяну Масалкову, сказаў, што такая на яго ўчастку не зарэгістравана, і кінуў трубку.

"У гэтым выпадку мы бачым грубае парушэнне часткі 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, дзе гаворыцца, што выбары праходзяць адкрыта і галосна, — заявіў каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" па Магілёве Аляксандр Сілкоў. — Цяпер па гэтым парушэнні назіральнік рыхтуе скаргі ў Цэнтральную і абласную камісіі па выбарах, а таксама пракуратуру".

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

←Беларусь поможет Венесуэле с восстановлением инфраструктуры и жилья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика