Скандал на выбарчым участку ў Мінску
15.12.2010 12:55
—
Новости Политики
Сябры «Маладой Беларусі» Павел Пракаповіч, Вікторыя Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага заканадаўства на датэрміновым галасаванні ў Цэнтральным раёне сталіцы.
Пра гэта «НН» паведаміў лідар арганізацыі Артур Фінькевіч.
Здарэнне адбылося па адрасе Піянерская, 37, на ўчастку для галасавання №37. Паводле словаў Фінькевіч,
моладзь зафіксавала як падчас абедзеннага перапынку ўрну выносілі ў іншае памяшканне. Пры гэтым доступ да яе мелі людзі, што не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі.Фінькевіч паведаміў, што на месцы ўжо знаходзіцца здымачная група СТВ. Нібыта збіраецца туды прыехаць і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП