Уладзiмiр Макей: Большасць зваротаў на прамую лiнiю звязана з праблемамi жыллёвага будаўнiцтва
Усе, хто звярнуўся на гарачую тэлефонную лiнiю, атрымаюць кампетэнтныя адказы на хвалюючыя iх праблемы на працягу блiжэйшых дзён. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей учора ў час праведзенай прамой лiнii ў Мiнгарвыканкаме, перадае БЕЛТА.
Трэба адзначыць, што з надзённымi пытаннямi да кiраўнiка Адмiнiстрацыi звярталiся не толькi мiнчане, але i жыхары iншых рэгiёнаў краiны.
Большасць нараканняў грамадзян датычылася пытанняў жыллёвага будаўнiцтва — працяглых тэрмiнаў узвядзення дамоў, браку, павелiчэння кошту будаўнiцтва. Так, паступiла скарга на ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва Мiнскага раёна, якое перавысiла ўстаноўлены тэрмiн будаўнiцтва дома для супрацоўнiкаў МНС на некалькi гадоў, а людзi ж узялi крэдыты ў банках. "Гэта нядобрасумленны забудоўшчык, — сказаў Уладзiмiр Макей. — Кiраўнiк дзяржавы чарговы раз звярнуў увагу на тэму якасцi будаўнiцтва на ІV Усебеларускiм народным сходзе. Мы навядзём парадак у гэтай сферы".
Таксама хвалявалi абанентаў прамой лiнii такiя пытаннi, як прамярзанне сцен пасля капрамонту, добраўпарадкаванне двароў, падзел маёмасцi пасля разводу, узровень пенсiй i зарплат. Уладзiмiр Макей гарантаваў, што кожны зварот будзе ўзяты на кантроль Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Мiнгарвыканкама i iншых органаў дзяржкiравання. I калi будуць выяўлены парушэннi ў разглядзе зваротаў грамадзян, да вiнаватых прымуць меры дысцыплiнарнага спагнання.