Сёння ў «інязе» — сустрэча з Раманчуком, кіраўніцтва ВНУ — супраць
13.12.2010 15:38
—
Новости Политики
Кіраўніцтва Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) перашкаджае правядзенню сустрэчы Яраслава Раманчука з выбаршчыкамі ў сваёй актавай зале.
Пра гэта паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 13 снежня на
Паводле яго слоў, яшчэ 19 лістапада ва ўніверсітэце паведамілі пра магчымасць правядзення сустрэчы. «Аднак некалькі дзён таму нам сказалі, што сустрэча прайсці не можа, бо ў іх прарвала каналізацыю», — паведаміў Лябедзька.
Сапраўдная прычына адмовы, хутчэй за ўсё, іншая, мяркуе ён. У прыватнасці, палітыку ўдалося высветліць, што ў пачатку снежня была пададзеная заяўка на правядзенне ў МДЛУ сустрэчы выбаршчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.
Лябедзька заявіў, што
сустрэча Раманчука з выбаршчыкамі адбудзецца 13 снежня з 18 да 20 гадзін ў МДЛУ, нават калі яе прыйдзецца праводзіць разам з Рубінавым.Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН