БТ і «Радыус FM» замест «Белсата» і «Еўрарадыё»

Источник материала:  
13.12.2010 14:48 — Новости Политики
Ад 13 снежня на Першым канале беларускага тэлебачання стартуе праект «Акно ў Еўропу». Рэалізоўвацца ён будзе пры дапамозе прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі. Праект, які разлічаны на год, будзе выходзіць і на хвалях «Радыус FM»

Паведамляецца, што «Акно ў Еўропу» «прызнаная задаволіць інтарэс і патрэбу гледачоў і слухачоў у інфармацыі аб стасунках між Еўрасаюзам і яго ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць што робіцца для ўмацавання стасункаў з Беларуссю».

Таксама ў рамах праекту будуць выходзіць штомесячныя тэматычныя артыкулы на сайтах Naviny.by і TUT.by.

Паўгадзінная перадача будзе выходзіць на БТ па панядзелках а 18:25 і па серадах а 16:00 (паўтор). На «Радыус FM» а 18:40 з паўторамі ў чацвер у той самы час.

Цікава, што раней праект «Акно ў Еўропу» выходзіў на незалежным тэлеканале «Белсат», а таксама на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі.
Падзяліцца навіной: 
ЗП

←БДИПЧ ОБСЕ: 90% телеэфира - для Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика