Раманчук: Лукашэнкаўцы прапануюць мне ўзначаліць урад

Источник материала:  
13.12.2010 12:00 — Новости Политики

Кандыдат на пасаду прэзідэнта паведаміў, што да яго звярнуліся высокія прадстаўнікі ўладнай вертыкалі і прапанавалі яму пасаду кіраўніка ўрада альбо намесніка кіраўніка, адказнага за эканамічныя рэформы.

У адказ Раманчук вылучыў шэраг патрабаванняў, сярод якіх:

змены падыходаў у працу ўрада, большая самастойнасць у прыняцці рашэнняў, а таксама магчымасць прывесьці каманду прафесіяналаў, якія б рабіць рэформы.

Раманчук паведаміў, што рэакцыі на ягоныя патрабаванні пакуль няма.

Кандыдат на прэзідэнта не назваў журналістам імя чыноўніка, які прапанаваў яму пасады.

Паводле Раманчука, размова з вертыкальнікам адбылася на мінулым тыдні, да таго як у суботу ён патрапіў у аўтааварыю па дарозе з Гомелю ў Рагачоў.

Менавіта аварыя, як кажа кандыдат на прэзідэнта, і падштурхнула яго распавесці пра гэтую прапанову.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Ярославу Романчуку предложили высокий пост в правительстве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика