У Гомелі студэнтам прапануюць выхадны, каб прагаласавалі датэрмінова

Источник материала:  
13.12.2010 09:55 — Новости Политики

10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ.

Перад аўдыторыяй выступіў кіраўнік універсітэта і студэнт матэматычнага факультэта. Рэктар і студэнт былі дэлегатамі Усебеларускага сходу, уражаннямі ад якога і падзяліліся з аўдыторыяй.

«Фактычна рэктар і студэнт агітавалі за тую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якую прапанавала ўлада. Аляксандр Рагачоў у сваім выступленні крытыкаваў альтэрнатыўных кандыдатаў, казаў, што яны даюць пустыя абяцанні, якія ніколі не выканаюць», распавёў адзін з прысутных на сустрэчы студэнтаў.

Па яго словах, рэктар агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне [пачынаецца 14 снежня] і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня — каб студэнты прагаласавалі датэрмінова.

«Цікава, што ў зале былі галасы супраць датэрміновага галасавання, нават улічваючы абяцанні выхаднага. Таксама на сходзе выступіў старшыня прафсаюза студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, які паведаміў, што раіўся са студэнтамі, і яны не супраць датэрміновага галасавання і адмены заняткаў. Але варта заўважыць, што асаблівага энтузіязму з боку студэнтаў не адчувалася», — дадаў студэнт.

Падзяліцца навіной: 
spring96.org

←Для работы на президентских выборах в Беларуси аккредитованы 930 международных наблюдателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика