Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары прывядуць да палітычных перамен у краіне
«Якія б там ні былі палітычныя перамены, а яны абавязкова будуць, упэўнены, што вы мелі на ўвазе палітычныя перамены наогул, а не са зменай улады ў Беларусі, — хаця ўсякае можа быць, гэта палітыка. Нават калі там будуць іншыя прэзідэнты ва ўладзе, паверце, Беларусь будзе прытрымлівацца прынцыпаў супрацоўніцтва. Іншага не дапускае беларускі народ», — прыводзіць РІА Новости словы Лукашэнкі, сказаныя на
Ён падкрэсліў, што Беларусь — краіна, «поўнасцю адкрытая для прыезду і кантролю за перадвыбарнай кампаніяй, якая зараз праходзіць».
«Мы ўжо раскрылі краіну, прыязджайце ўсе, хто хочаце,каму і быў у свой час аб’ектыўна адкрыты ўезд у краіну, што хочаце — гаварыце, ідзіце, глядзіце ўрны, бюлетэні, усё правярайце, калі ласка. Толькі каб потым не сказалі, што мы дзесьці там неяк скрыта праводзілі», — дадаў Лукашэнка.
«Вы, увогуле, наглядзеліся не тых каналаў, не тыя СМІ чытаеце.Мы будзем вам беларускую прэсу прысылаць, каб вы альтэрнатыўны пункт гледжання ведалі», — паабяцаў Лукашэнка журналістцы, якая задала пытанне аб перспектывах палітычнага развіцця Беларусі.
Ён таксама запэўніў, што ў краіне няма ніякіх канфліктаў ні на нацыянальнай, ні на рэлігійнай, ні на палітычнай глебе.
«Мы ўжо сталі такой дэмакратычнай дзяржавай, што я баюся, каб ад мяне ўжо іншыя кіраўнікі дзяржаў не шарахаліся як ад буйнога дэмакрата», — сказаў ён.
БелаПАН