Тэледэбаты на TUT.BY
Інтэрнэт-партал TUT.BY зладзіў уласныя тэледэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Паўдзельнічаць згадзіліся восем кандыдатаў. Прадказальна, што ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы TUT.BY паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка ў іх дэбатах удзельнічаць не будзе. Большым сюрпрызам было тое, што ўдзельнічаць адмовіўся і Андрэй Саннікаў. У штабе лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» лічаць, што незалежныя кандыдаты — гэта «не супернікі, а партнёры, з якімі няма сэнсу спрачацца», а дэбаты без удзелу цяперашняга прэзідэнта лічаць немэтазгоднымі.
Дэбаты праводзілі па ўсіх правілах — пачалі з лёсавання:
Першы раунд анлайн-дэбатаў — Кастусёў, Раманчук, Міхалевіч:
Другі раунд анлайн-дэбатаў — Рымашэўскі, Ус, Цярэшчанка:
У трэцім раундзе дэбатаў прынялі ўдзел Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч. Відэазапіс іх дыскусіі з’явіцца па гэтай спасылцы бліжэй да абеда.