Умовы рэалізацыі міжнародных дагавораў аб продажы адзінак скарачэння выкідаў парніковых газаў вызначаны ў Беларусі

Источник материала:  

У Беларусі вызначаны ўмовы рэалізацыі міжнародных дагавораў аб продажы адзінак скарачэння выкідаў парніковых газаў. Адпаведны ўказ № 625 "Аб некаторых пытаннях скарачэння выкідаў парніковых газаў" 8 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Указ падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі механізма атрымання фінансавых сродкаў як краінай, так і суб'ектамі гаспадарання за кошт скарачэння выкідаў парніковых газаў у выніку далучэння Рэспублікі Беларусь да Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Кіёцкага пратакола да яе. Для стымулявання рэалізацыі праектаў па добраахвотным скарачэнні выкідаў парніковых газаў вызваляюцца ад падатку на прыбытак грашовыя сродкі, атрыманыя суб'ектамі гаспадарання ад продажу скарачэнняў выкідаў на добраахвотным рынку. З улікам чаканага атрымання Рэспублікай Беларусь права ўдзельнічаць у механізмах Кіёцкага пратакола ўстанаўліваюцца таксама ўмовы рэалізацыі міжнародных дагавораў аб продажы адзінак скарачэння выкідаў парніковых газаў. Згодна з указам, сродкі ад продажу скарачэнняў выкідаў накіроўваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту, што забяспечвае кантроль за мэтавым выкарыстаннем знешняга фінансавання, атрыманага з краін — удзельніц Кіёцкага пратакола, павышэнне празрыстасці іх паступлення і расходавання. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика