Каталіцкая царква Беларусі зацікаўлена ў заключэнні пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў учора журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Падрыхтоўка дакумента абмяркоўвалася 2 снежня ў Астане на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертонэ. "Дакумент дасць магчымасць у далейшым заключаць пагадненні аб супрацоўніцтве паміж каталіцкай царквой і міністэрствамі Беларусі. Мы зацікаўлены ў гэтым", — растлумачыў каталіцкі іерарх.

Гаворачы аб магчымасці прыезду ў Беларусь Папы Рымскага Бенядыкта ХVІ, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Беларусі чакаюць яго і "хочуць, каб ён прыехаў". "Кіраўніцтва краіны і Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў афіцыйна накіравалі запрашэнне пантыфіку, каб ён наведаў Беларусь", — растлумачыў ён.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика