Еўразійскі эканамічны саюз можа быць сфарміраваны за паўгода

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта будзе больш глыбокая ступень інтэграцыі, і не толькі ў эканоміцы. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь у гэтым саюзе будзе толькі мацней.

Як пацвердзілі кіраўнікі дзяржаў у Дэкларацыі аб фарміраванні АЭП, "развіваючы Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, мы рухаемся да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах забеспячэння гарманічнага, узаемадапаўняльнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, міжнароднымі эканамічнымі аб'яднаннямі і Еўрапейскім саюзам з выхадам на стварэнне агульнай эканамічнай прасторы". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што існуюць пэўныя прынцыпы і напрамкі, па якіх будуць выбудоўвацца адносіны з Еўрасаюзам.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика