Беларусь ратыфікуе ўсе дакументы па фарміраванні АЭП да 1 студзеня

Источник материала:  
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ратыфікуе ўсе дакументы па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы да 1 студзеня 2011 года. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора журналістам пасля заканчэння пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве, перадае БЕЛТА.

"Запэўніваю, што мы ратыфікуем усе дакументы па фарміраванні АЭП да 1 студзеня. І зробім мы гэта раней, чым нашы партнёры", — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, учора былі падпісаны ўсе 17 дакументаў, якія фарміруюць Адзіную эканамічную прастору.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, для краін — удзельніц Мытнага саюза адкрываюцца шырокія магчымасці для свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, што павінна садзейнічаць паскарэнню сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў і росту дабрабыту народаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ўсе складанасці, тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй за апошні год вырас прыблізна на 50 працэнтаў, прыкладна такая ж сітуацыя і ў гандлі з Казахстанам. "Упэўнены, менш не будзе і ў гандлі паміж Расіяй і Казахстанам", — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу на прырост ВУП у трох краінах у гэтым годзе: у Расіі, Казахстане ён складзе 6-7 працэнтаў, у Беларусі — каля 8 працэнтаў.

Плюсы зробленага відавочныя, лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. "Сёння наш агульны рынак аб'ядноўвае 170 млн чалавек, а гэта дарагога каштуе", — пракаментаваў ён.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика