Расія і Беларусь адмянілі пошліны на нафту з 2011 года

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, перадае БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перад пасяджэннем Міждзяржсавета ЕўрАзЭС з беларускага боку была некаторая насцярожанасць. Паводле яго слоў, неабходна было зняць усе непаразуменні, якія перашкаджалі рухацца далей. Напрыклад, вырашыць пытанні мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў расійскаму боку за тое, што перад пасяджэннем у рамках сустрэчы па Мытным саюзе адбылася двухбаковая сустрэча, дзе былі зняты ўсе праблемныя пытанні. "Мы расчысцілі шлях да падпісання ўсіх 17 дакументаў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы знялі мытныя пошліны на нафту, нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі, і, што вельмі важна, на ўвоз сыравіны для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з Расіі. Мы далі магчымасць нашым прадпрыемствам у Казахстане, Расіі і асабліва Беларусі свабодна канкурыраваць".

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика