Указам Прэзідэнта Беларусі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў 25 чалавек удастоены дзяржузнагарод

Источник материала:  

За значны асабісты ўклад у вытворчасць новай канкурэнтаздольнай прадукцыі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі 25 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпісаў адпаведны Указ № 622.

У прыватнасці, ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ВА "Гомсельмаш" — дырэктар Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш" Валерый Жмайлік, ордэнам Айчыны ІІІ ступені — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамара Ніжнікава. У ліку ўдастоеных ордэна Пашаны — токар Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш" Галіна Баранава. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны слесар-інструментальшчык Гомельскага завода спецінструменту і тэхналагічнай аснасткі Ягор Душкін, прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Міхаіл Ільін і іншыя. У ліку ўзнагароджаных медалём Францыска Скарыны — дырэктар ліцэя № 1 імя А.С.  Пушкіна горада Брэста Святлана Сямёнава, дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ірына Шыкунова.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Гомельскага завода ліцця і нармалей Аляксандру Камко, а таксама першаму намесніку генеральнага дырэктара ВА "Гомсельмаш" Івану Пратуру. Ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" удастоены дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Курыловіч.

←Здесь могла бы быть реклама

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика