Аляксандр Лукашэнка накiраваўся ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэннях ЕўрАзЭС, АДКБ i СНД
09.12.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8-10 снежня зробiць рабочы вiзiт у Расiйскую Федэрацыю.
Аляксандр Лукашэнка 9 снежня прыме ўдзел у пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў, а таксама ў пасяджэннi ў рамках вышэйшага органа Мытнага саюза.
Праграмай вiзiту 10 снежня запланаваны ўдзел Прэзiдэнта Беларусi ў сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў — членаў АДКБ i пасяджэннi Савета калектыўнай бяспекi АДКБ. У другой палавiне дня адбудзецца пасяджэнне Савета кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД.